Показаны сообщения с ярлыком беларусь. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком беларусь. Показать все сообщения

18 февраля 2015 г.

Праўда пра Нямеччыну: Аптэкі

Як мы прызвычаіліся ў Беларусі? Калі нейкі медыкамент ёсьць у Беларусі, то яго можно набыць у любой аптэцы. Адным словам, набор медыкаментаў у стандартных беларускіх аптэках аднолькавы.

Гэта далёка ня так у Нямеччыне. Самі немцы кажуць, калі табе трэба набыць нешта незвычайнае, то трэба знайсьці добрую аптэку.
Па-першае, што значыць "незвычайнае"? Гэта значыць не супэр-пупэр рэдкія і дарагія лекі для хворых на рак, а проста тавары, які не карыстаюцца попытам, то бок аптэкі ў Нямеччыне працуюць на ўмовах рынку - што прыносіць болей грошай, то і прадаецца.
Па-другое, адзін толькі выраз "добрая аптэка" прывёў мяне ў ступар: калі ёсьць добрыя аптэкі, значыць ёсьць і дрэнныя. Такое падзяленне аптэк на "дрэнныя" і "добрыя" зусім не датычыцца Беларусі.

Што ж прадаюць "дрэнныя" нямецкія аптэкі? Такія аптэкі (а іх большасьць, бо дурных няма) забітыя хадавымі, раскручанымі, лёгка даступнымі (водпуск без рацэпта) таварамі, а таксама таварамі на якіх можна шмат зарабіць. Усе відныя паліцы забітыя стракатымі ўпакоўкамі з тэлевізійнай рэклямы. Большасьць з іх сродкі ад прастуды, для мышц, для загойвання ран, ад розных відаў болі, ад нерваў, дрыма (яно ж снатворнае)... Сярод іх і дарагая касьметыка. Дарагая не з прычыны, што яна дзейная, а з прычыны, што атрымала дазвол прадавацца ў аптэцы. Гэты дазвол каштуе грошай, а грошы трэба вяртаць. Карацей, паліцы забітыя лекамі, якія не прызначаны для лекавання, а хутчэй для заглушэння сымптомаў.

У такіх аптэках не прадаюцца тавары нізкія па цане, напрыклад, лекавыя травы. Яны самі па сабе каштуюць мала, г.з. шмат на іх не заробіш. Акрамя таго, травы займаюць шмат мейсца на складзе, якое можна было запоўніць больш прыбытковымі лекамі. Толькі праз 3 гады я выпадкова знайшла у горадзе добрую аптэку, дзе можна набыць календулу. Таксама рэдкасьць лекі, якія павінны захоўвацца пры асаблівых ўмовах, напрыклад у халадзільніку.

22 марта 2013 г.

Парадокс калектывізму й індывідуалізму

Часта кажуць, што Захад - гэта скопішча індывідуалістаў, а Беларусь - калектыўны тып грамадства. Насамрэч, гэта вельмі моцнае спрашчэнне реальнага стану рэчаў, у якім хаваецца парадокс.

29 сентября 2012 г.

Бязглуздыя разважанні. Эсэ

Чым больш я жыву ў Нямеччыне, тым больш я бачу з каго Ленін і кампанія зьдзіралі вобраз жыцця і ўвасаблялі ў жыцце СССР. Вядома, што Ленін начытаўся Маркса, па-свойму яго зразумеў, шмат часу праводзіў у замежжы, напэўна быў у Нямеччыне, і не раз. Я яго біяграфію не вывучала, але на тое яно й эсэ.

Немцы вельмі прагна ствараюць кам'юніці (у нас а ні такога фенамэна не йснуе, ані слоўца да яго). Па-нямецку кам'юніці называюцца Verein (не\зарэгістраваны) - гэта суполка людзей, якія маюць агульныя інтарэсы, і зьбіраюцца, каб разам бавіць час за сваім любым заняткам. Бадай самая распаўсюджаная форма Verein'у - спартовы Verein. Члэны Verein'а плоцяць узносы й бясплатна працуюць на Verein - па-іхнему, валантыруюць, гэта акрамя непасрэдняга занятка сваімі інтарэсамі. Спытайце, як там людзі могуць працаваць? У выпадку са спартыўнымі Verein'амі, ёсьць трэнеры, якія ствараюць групы і рэгулярна сустракаюцца ў аглульна вольны час для трэніровак - кожны з іх, што трэнер, што ўдзельнікі групы плоцяць аднолькавую суму ўсносу. Таксама членамы Verein'а выконваецца агранізацыйная праца. Напрыклад, сбор каманд з членаў Verein'а й іх рэгістрацыя ў спаборніцтвах. Ад спартовага Verein'а чакаецца арганізацыйная дапамога валантарыйная, калі спаборніцтвы праходзяць у йх горадзе. Вось такая марафоная забежка арганізавана пераважна валантэрскай працай.

На што йдуць грошы ўзносаў?

27 мая 2012 г.

Беларуская мова ў Германіі

Беларускую мову вывучаюць у Нямеччыне на ўніверсітэцкім узноўні у Ольдэнбургу й Ляйпцыгу.

У Ольдэнбургу ёсьць цэлы праект па дасьледванню трасянкі (і суржыка). Напрамую пагутарыць па-беларуску можна з адным з выкладчыкаў універсітэту ў яго блоге. Мяркуючы па яго запісах, ён часта бывае ў Беларусі. Таксама бачна, што Ольдэнбург мае навуковыя сувязі з БДУ.

У Ляйпцыгу Institut für Slavistik прапануе B.A. і М.A. праграммы на беларускай і пра беларускую. Прамая спасылка: http://www.uni-leipzig.de/~slav/studium/sprachen.html У адрозьненні ад Ольдэнбурга, Ляйпцыг ня мае сувязяў з Беларускімі ўніверсітэтамі.

Што гэта значыць для беларускага студэнта, які вывучае беларускую мову й літаратуру? Тое, што можна паступаць на гэтыя праграмы па вывучэнню беларускай у Нямеччыне без валодання (здавання афіцыйных тэстаў) нямецкай, бо ўмова прыняцця на вучобу гучыць так: "валодаць мовай, на якой праводзіцца навучэнне".


23 августа 2011 г.

Моцна паўплывала

Раю пачытаць першую частку кнігі Мануэля Кастэльса The End of the Millennium, The Information Age: Economy, Society and Culture, Vol. III. усім, хто жадае хоць крышачку зразумець розніцу паміж грамадствамі Усхода й Захада, а менавіта паміж Расеяй (чытай былымі станамі СССР) і Заходняй Эўропай, ЗША...  Безумоўна кожная краіна ды кожнае грамадства ў межах ўсхода й захада яшчэ адрозніваюцца адно ад аднаго, але асноўную ідэю я паспрабую перадаць тут.

15 августа 2011 г.

Умей заўважыць

Несколько лет назад попался на глаза отрывок из французкого фильма, который противоречил моему восприятию мира и врезался в память надолго. Диалог женщин-подруг: одна - замужняя, очень любит своего мужа, и верна ему, другая - холостячка и меняет мужчин как перчатки. Каждая говорила о своей жизни, обсолютно привоположной или даже противостоящей одна другой, но при этом женщины оставались подругами, выслушивая друг друга без осуждений.

Эти женщины представляют противоположные жизненные позиции, которые так часто конфликруют между собой и редко когда пересекаются. Редко можно найти дружеские отношения между представителями противоположных мнений. И это сводится не только к замужняя-незамужняя. Возьмите любую социальную страцификацию образованный - необразованный, бедный - богатый, калека - здоровый, оппозиционый - официальный и многие другие.

Ни этой ли толерантности нехватает белоруссам? Быть представителями разных точек зрения и при этом уважать друг друга, признавать право на существование противоположности и иметь равные права.