11 февраля 2013 г.

Materialism and Idealism applied

У наступных працах узгадваецца тэорыя ідэалізму-матэрыялізму ў кантэксьце іншых тэорый ці практык.

Rosengren, K.E.  (1981). Mass media and social change. Some current approaches.  In E. Katz and T. Szecsko (Eds.), Mass Media and Social Change (pp. 247-263). London: Sage Publications  

Gottdiener, M. (1995) Postmodern Semiotics. Chapter 1 "Semiotics, Socio-Semiotics and Postmodernism: From Idealist to Materialist Theories of the Sign"

Couldry, N. (forthcoming) Actor Network Theory and media: Do they connect and on what terms? In. Ed A. Hepp et al. Cultures of Connectivity  
Paragraph on p. 2: "ANT starts from the study..." "This fundamental scepticism..."
Text on p. 11: "The divergence of ANT and media sociology in..."
 
van Loon, J. 2008. Media Technology Critical Perspectives. New York : McGraw Hill. Open University Press. 174 p.
Paragraph on p.118: "This is what Adrian Mackenzie..."
Paragraph on p.133: "The different, but compatible approaches of..."
 
Illeris, K. 2008. How we learn. Learning and non-learning in school and beyond. New York: Routledge. p. 289
Text on p. 9: "The French philosopher, Rene Descartes..." 

Ідэалізм-матэрыялізм - гэта простая дахатамічная тэорыя, якая засеваецца ў галовы студэнтаў усіх гуманітарных напрамкаў у беларускіх ВНУ на клясах Уводзіны ў філязофію. Як развівалася тэорыя далей, як яна крытыкавалася, як яна эмпірычна ужываецца, якія альтэрнатыўныя тэорыі йснуюць, - усе гэта затаецца без адказаў, звонку для пытлівага розуму давецца самому.

Прастата яе вабіць. Настолькі вабіць, што зараз, калі я чытаю літаратуру па зусім іншых дасьледваннях і вока наторкваецца на словы materialism, material, idealism, idealistic, пытлівасьць так і б'е дакапацца да праўды... дзе ж знаходзіцца Беларусь на гэтай шкале ад Materialism да Idealism?

Ідэалізм-матэрыялізм - гэта тэорыя, якія імкнецца адказаць на пытанне, што, ці хто, вызначае рэальнасць такой, якая яна павінна быць, у самым філязоўскім заруменні гэтага пытання. Звычайнае слова "зялёнае". Чаму "зялёнае" называецца "зялёным? Чаму менавіта гэтыя якасьці і рысы разумеюцца пад "зялёным"?

Як узгадваецца ідэалізм-матэрыялізм ў вышэйпрыведзем спіску?

За дзьве моцы, якія уплываюць на зьмены ў грамадстве, прыняты соцыум (ака само грамадства) і медыя. Уплыў соцыўма разглядаецца як ідэалізм, уплыў медыя - як матэрыалізм.

Дзьве тэорыі ў семіётыцы (навука па ўтварэнню знакаў) ствараюць ідэалістычна - матэрыялістычную дахатамію, а менавіта тэорыя Сасюра засновываецца на ідэалізме, тэорыя Пірса - на матэрыалізме.

На практыцы адукацыйная сістэма заходняй эўропы пабудавана на ідэалізме.

Акрамя гэтага сьпісу, дзе экспліцытна ўзгадваецца дахатамія ідэалізм-матэрыялізм, можна прывесьці іншую літаратуру з аналагічнымі прыкладамі. Дзьве теорыі разьвіцця чалавека Cognition і Social Cognition таксам можна разьбіць на дахатамію ідэалізм і матэрыялізм, адпаведна. Іншая дахатамія прадстаўлена ў кнізе Мануэля Кастэльса, дзе ён бліжэй падбіраецца да Беларусі, праз Расею.

будзе працяг...

25 ноября 2012 г.

Утопія - гэта добра

У Нямеччыне слова "утопія" мае пазытыўную каннатацыю. Паўтараю: утопія - гэта добра.

Зьбіла мяне з панталыку вось гэтая агранізацыя: Utopia - гэта грамадская арганізацыя, накіраваная на "зялёнае", "біо" спажыванне. Яны выдаюць ўзнагароды Der Utopia Award лепшым вытворцам. Спачатку я была ўпэўнена, што ўзнагароду даюць "лепшым" вытворцам, з саркастычным падтэкстам, а потым выслетлілася, што - не.

Навее найноўшых медыя

"The importance of writing lies in its creating a new medium of communication between men. Its essential service is to objectify speech, to provide language with a material correlative, a set of visible signs. In this material form speech can be transmitted over space and preserved over time; what people say and think can be rescued from the transitoriness of oral communication" (Goody 1968a: 1)

Узнёслы дух гэтых словаў заўсёды нагадвае захапленне, з якім зараз апісваюць узнікненне інтэрнету. Трэба знайсьці і дадаць сюды таксама.

29 сентября 2012 г.

Бязглуздыя разважанні. Эсэ

Чым больш я жыву ў Нямеччыне, тым больш я бачу з каго Ленін і кампанія зьдзіралі вобраз жыцця і ўвасаблялі ў жыцце СССР. Вядома, што Ленін начытаўся Маркса, па-свойму яго зразумеў, шмат часу праводзіў у замежжы, напэўна быў у Нямеччыне, і не раз. Я яго біяграфію не вывучала, але на тое яно й эсэ.

Немцы вельмі прагна ствараюць кам'юніці (у нас а ні такога фенамэна не йснуе, ані слоўца да яго). Па-нямецку кам'юніці называюцца Verein (не\зарэгістраваны) - гэта суполка людзей, якія маюць агульныя інтарэсы, і зьбіраюцца, каб разам бавіць час за сваім любым заняткам. Бадай самая распаўсюджаная форма Verein'у - спартовы Verein. Члэны Verein'а плоцяць узносы й бясплатна працуюць на Verein - па-іхнему, валантыруюць, гэта акрамя непасрэдняга занятка сваімі інтарэсамі. Спытайце, як там людзі могуць працаваць? У выпадку са спартыўнымі Verein'амі, ёсьць трэнеры, якія ствараюць групы і рэгулярна сустракаюцца ў аглульна вольны час для трэніровак - кожны з іх, што трэнер, што ўдзельнікі групы плоцяць аднолькавую суму ўсносу. Таксама членамы Verein'а выконваецца агранізацыйная праца. Напрыклад, сбор каманд з членаў Verein'а й іх рэгістрацыя ў спаборніцтвах. Ад спартовага Verein'а чакаецца арганізацыйная дапамога валантарыйная, калі спаборніцтвы праходзяць у йх горадзе. Вось такая марафоная забежка арганізавана пераважна валантэрскай працай.

На што йдуць грошы ўзносаў?