тэкст
фота
відэа
беларусь
нямеччына
text
культурны шок
мая тэорыя
самавызначэньне
швецыя
беларуская мова
жаночае здароўе
польшча
савок
францыя
belarus
panasonicdmcfx40
гішпанія
медыя
нідэрлянды
Germany
Peter Alheit
belarusian
books
my theory
privacy
russia
self-reflection
sony ericsson
uk
Ўльрых Бэк
Мануэль Кастэльс
Пітэр Джарвіс
ежа
кнігі
літва
русский
ідэя
28 августа 2012 г.
15 августа 2012 г.
Музычны фэст "Опэнэр" Гдыня Польшча 2012 / Open'er Music Festival Gdynia Poland 2012
Спыніліся мы ў Сапоце й кожны вечар на чыгунке езьдзілі ў
Гдыню на фэст. Нягледзячы на забароны праносіць камэры на тэрыторыю фэста з болей чым 15 мегапікселяў, у мяне для вас есьць нешта.
Гданьск - Сапот - Гдыня
Прыляцелі мы ў Гданьск, спыніліся ў Сапоце й кожны вечар езьдзілі ў
Гдыню на фэст. Гэта тройка прыбярэжных гарадоў Гданьск - Сапот - Гдыня -
турыстычная зона, якая відавочна буйна развіваецца. Адзін толькі факт
наяўнасьці грамадскіх туалетаў кажа сам за сябе - я нідзе ня бачыла
такой высокай шчыльнасьць туалетаў на адзін кв.км. Гданьск мае вельмі
прыгожы стары горад, Сапот - таннае жыллё і прыгожае прыбярэжжа, Гдыня -
вялікі гандлёны цэнтар - усё кропкі зручна злучаны чыгункай. Але мейсца
не для тых, хто любіць пляж, мора, плаваць, бо надвор'е мянялася хутка і
якасьць вады таксама, і ў Сапоце было мелка каб нармальна плаваць.
Я бачыла ў гэтай зоне маладую эканоміку з мноствам маладых і мелкіх прадпрымальнікаў, які гандлявалі з рук, вывешвалі самаробныя рэклямныя плякаты з двара ўласнай хаты, назойліва раздавалі лістоўкі, вучылі англійскую... А некаторыя бачылі апошнія падрыгванні польскай эканомікі перад тым, як тую праглынуць сусьветныя гіганты Dr. Oetker, Carrefour, KFC, Nordea, Deutche Bank...
Я бачыла ў гэтай зоне маладую эканоміку з мноствам маладых і мелкіх прадпрымальнікаў, які гандлявалі з рук, вывешвалі самаробныя рэклямныя плякаты з двара ўласнай хаты, назойліва раздавалі лістоўкі, вучылі англійскую... А некаторыя бачылі апошнія падрыгванні польскай эканомікі перад тым, як тую праглынуць сусьветныя гіганты Dr. Oetker, Carrefour, KFC, Nordea, Deutche Bank...
5 августа 2012 г.
1 августа 2012 г.
Нямеччына вачыма беларускі: першыя уражанні
Часам нямецкую жанчыну можна аднозьніць толькі па вачох....
....адрозніць ад мужчыны.
Такі іх мужчынскі знешні выгляд кпіць з мяне рупліва ў адказ. Неяк я пайшла ў басейн. Заходжу ў раздзявальню і заміраю ў ступары - перад мной стаіць мужчына...
Я: ня ў той раздзявальні! як няёмка!
У наступную секунду я бачу іншых жанчын і разумею, перад мною не мужчына, а жанчына.
У Нямеччыне мне не хапае камароў, ластавак, буслоў, сэксуальна апранутых жанчын. Пры гэтым я не прыраўноўваю сэксуальна апранутых жанчын з прыгожымі жанчынамі. Гэтыя рысы могуць супадаць, але не абавязкова.
Як я прыехала ў Нямеччыну, я выкінула ўсе брыджы, бо іх тут носяць ад мала да вяліка незлічымым мноствам; выкінула чорныя непразрыстыя калготкі, бо гэта першы выбар сярод немак, калі яны хочуць апрануць спадніцу, нават у самую сьпякоту.
Распаўсюджаная нямецкая мода - апранаць пад спадніцу кароткія легінсы па калена.
Што ў мяне выклікае толькі адную асацыяцыю - панталоны!
Іншае, прадукты. Складваецца ўражанне, што немцы ня любяць арыгінальны - сапраўдны, натуральны - смак прадуктаў. Яны гатовыя ўсё засыпаць соллю, цукрам, воцатам, смакам вэджанага і г.д. Калі я набываю чыпсы, то я хачу пачуць у іх смак бульбы. Калі я набываю нешта з шакаладам, я хачу адчуваць сапраўды яскравы смак шалада, а не іммітацыю з лёгкім намёкам на какава. Калі я пакупаю кілбасу, я хачу адчуваць смак мяса, а ня солі з мноствам кансэрватаў.
Я пачынала з вывучэння англійскай. Разам з англійскай крыху знаёмілася з брытанскай, амераканскай культурай... Пасьля гэтага прыемна ўсьведамляць, што нямецкая культура бліжэй да беларускай, за брытанскую. У нямецкай мове ёсьць такія ж прымаўкі як і ў нас. Падоранаму каню ў зубы не глядзяць - einem geschenkten Gaul sieht man nicht ins Maul; ні рыба, ні мяса - weder Fisch noch Fleisch.
Ну й канечшне як бы ні казалі, што беларусы працавітыя, на фоне немцаў беларуская працавітасьць проста марнее. Працавітыя з нас адзінкі, немцы - большая частка.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)