15 сентября 2011 г.

Адносіны. Паміж немцамі ды вадой


Уяўляеце кроплю вады на паверхне, дзе не рабілася вільготнае прыбіранне цягам доўгага часу? Такая кропля прыцягне да сабе пыл, які да гэтуль ня быў заўважны. Няма мыцця = няма размазвання = няма бруду - такім прыкладным чынам можна абазначыць адносіны паміж немцамі ды вадой.

На практыцы гэта азначае...

Магчыма многія з вас чулі барадатую гісторыю аб тым, што немцы мыюцца па 2-3 чалавекі ў адной ванне бяз змены вады. Ня ўсе так рабілі (ці можа робяць і зараз, wtf?!). Па словах заходніх немцаў, такое было ва ўсходняй Няметчыне ў 60х -70х. гг з-за высокіх коштаў на ваду. На сёняшні час падобнае шматразовае выкарыстанне вады існуе сярод некаторых немцаў (і заходніх, і ўсходніх) пры мыцці посуду: у міску наліваецца вада, вадкасць для мыцця посуду, ды мыецца ўвесь брудны посуд. Апасля, посуд пакідаецца сохнуць ці абціраецца рушніком насуха. Чула, што такая практыка йснуе й у Ляндоне. Ну чым ня няшныя гразнулі?!




Другое тлумачэнне такому станаўленню да вады – выдатная нямецкая эканомія. Але беларуская эканомія на ежы ня йдзе аніўякое параўнанне з іхняй эканоміяй на вадзе, ці яшчэ чым. 

Звычайна душ у немцаў кароткачасовы. Яны не выкарыстоўваюць вяхотку, а толькі абатруцца гелем для душа ці шампунем ды змываюцца. А навошта? - яны ж так "мыюцца" кожны дзень. Уявіце: вы хуценька прымаеце ванну, размазваеце шампунь па целу, дожчыкам змываецеся, не шмаруючы сябе вяхоткай, – дык і ванна пасля цябе чыстая – мыць яе ня трэба, бо калі добра мыешся, дык бруд с цябе змываецца й застаецца на ванне. А так ванну мыць ня трэба, ліць лішнюю ваду - о то бачыш, якая эканомія!

Таксама немцы любяць закатываць памяшканні дывановым насцілам. Ён добра дапамагае схоўваць пыл на падлозе, таму яго ня трэба мыць, зрэдку прапылясмактаць ды зыйдзе. А потым эўрапейская статыстыка абвяшчае аб павелічэнні колькасці людзей схільных да алергіі...

А навошта мыць нож для сыру?! 

Ён, адразу пасля выкарыстання, кладзецца на месца ў шуфляду. Тое ж самае можна назіраць з драўлянымі дошчачкамі для нарэзкі. Аднойчы нават бачыла такое: рондлік (о, божухна, я ня ведала гэткіх слоў дагэтуль), дзе тапіўся шакалад, пакінулі ў шакаладзе на тыдзень ці два. Мо плянавалі ў хуткім часе тапіць шакалад там зноўку, я вельмі на гэта спядзяюся.


Яны гатовыя пакупаць аднаразовыя прыстасаванні, каб "зьбіраць" пыл - але ні ў якім разе ня возьмуцца за вільготную анучу, якую потым трэба пеляскаць-ліць ваду...



Карацей, калі ў Сярэднявеччы забаранялі мыцца, дык пайшло гэта мабыць ад нямецкіх плямёнаў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий