15 августа 2012 г.

Музычны фэст "Опэнэр" Гдыня Польшча 2012 / Open'er Music Festival Gdynia Poland 2012

Спыніліся мы ў Сапоце й кожны вечар на чыгунке езьдзілі ў Гдыню на фэст. Нягледзячы на забароны праносіць камэры на тэрыторыю фэста з болей чым 15 мегапікселяў, у мяне для вас есьць нешта.


Гданьск - Сапот - Гдыня

Прыляцелі мы ў Гданьск, спыніліся ў Сапоце й кожны вечар езьдзілі ў Гдыню на фэст. Гэта тройка прыбярэжных гарадоў Гданьск - Сапот - Гдыня - турыстычная зона, якая відавочна буйна развіваецца. Адзін толькі факт наяўнасьці грамадскіх туалетаў кажа сам за сябе - я нідзе ня бачыла такой высокай шчыльнасьць туалетаў на адзін кв.км. Гданьск мае вельмі прыгожы стары горад, Сапот - таннае жыллё і прыгожае прыбярэжжа, Гдыня - вялікі гандлёны цэнтар - усё кропкі зручна злучаны чыгункай. Але мейсца не для тых, хто любіць пляж, мора, плаваць, бо надвор'е мянялася хутка і якасьць вады таксама, і ў Сапоце было мелка каб нармальна плаваць.





Я бачыла ў гэтай зоне маладую эканоміку з мноствам маладых і мелкіх прадпрымальнікаў, які гандлявалі з рук, вывешвалі самаробныя рэклямныя плякаты з двара ўласнай хаты, назойліва раздавалі лістоўкі, вучылі англійскую... А некаторыя бачылі апошнія падрыгванні польскай эканомікі перад тым, як тую праглынуць сусьветныя гіганты Dr. Oetker, Carrefour, KFC, Nordea, Deutche Bank...

5 августа 2012 г.

Мода на Музычным фэсце "Опэнэр"

Палатка моды мясьцілася ў былой ваеннай хованке для самалётаў.

Там было шмат такіх

  
Вось што накрыацівілі маладыя польскія мадэльеры :)


1 августа 2012 г.

Нямеччына вачыма беларускі: першыя уражанні



Часам нямецкую жанчыну можна аднозьніць толькі па вачох....

  ....адрозніць ад мужчыны.



Такі іх мужчынскі знешні выгляд кпіць з мяне рупліва ў адказ. Неяк я пайшла ў басейн. Заходжу ў раздзявальню і заміраю ў ступары - перад мной стаіць мужчына...

Я: ня ў той раздзявальні! як няёмка! 
  
У наступную секунду я бачу іншых жанчын і разумею, перад мною не мужчына, а жанчына.

У Нямеччыне мне не хапае камароў, ластавак, буслоў, сэксуальна апранутых жанчын. Пры гэтым я не прыраўноўваю сэксуальна апранутых жанчын з прыгожымі жанчынамі. Гэтыя рысы могуць супадаць, але не абавязкова.

Як я прыехала ў Нямеччыну, я выкінула ўсе брыджы, бо іх тут носяць ад мала да вяліка незлічымым мноствам; выкінула чорныя непразрыстыя калготкі, бо гэта першы выбар сярод немак, калі яны хочуць апрануць спадніцу, нават у самую сьпякоту.



Распаўсюджаная нямецкая мода - апранаць пад спадніцу кароткія легінсы па калена.


Што ў мяне выклікае толькі адную асацыяцыю - панталоны!



Іншае, прадукты. Складваецца ўражанне, што немцы ня любяць арыгінальны - сапраўдны, натуральны - смак прадуктаў. Яны гатовыя ўсё засыпаць соллю, цукрам, воцатам, смакам вэджанага і г.д. Калі я набываю чыпсы, то я хачу пачуць у іх смак бульбы. Калі я набываю нешта з шакаладам, я хачу адчуваць сапраўды яскравы смак шалада, а не іммітацыю з лёгкім намёкам на какава. Калі я пакупаю кілбасу, я хачу адчуваць смак мяса, а ня солі з мноствам кансэрватаў.

 Я пачынала з вывучэння англійскай. Разам з англійскай крыху знаёмілася з брытанскай, амераканскай культурай... Пасьля гэтага прыемна ўсьведамляць, што нямецкая культура бліжэй да беларускай, за брытанскую. У нямецкай мове ёсьць такія ж прымаўкі як і ў нас. Падоранаму каню ў зубы не глядзяць - einem geschenkten Gaul sieht man nicht ins Maul; ні рыба, ні мяса - weder Fisch noch Fleisch.

Ну й канечшне як бы ні казалі, што беларусы працавітыя, на фоне немцаў беларуская працавітасьць проста марнее. Працавітыя з нас адзінкі, немцы - большая частка.