29 сентября 2012 г.

Бязглуздыя разважанні. Эсэ

Чым больш я жыву ў Нямеччыне, тым больш я бачу з каго Ленін і кампанія зьдзіралі вобраз жыцця і ўвасаблялі ў жыцце СССР. Вядома, што Ленін начытаўся Маркса, па-свойму яго зразумеў, шмат часу праводзіў у замежжы, напэўна быў у Нямеччыне, і не раз. Я яго біяграфію не вывучала, але на тое яно й эсэ.

Немцы вельмі прагна ствараюць кам'юніці (у нас а ні такога фенамэна не йснуе, ані слоўца да яго). Па-нямецку кам'юніці называюцца Verein (не\зарэгістраваны) - гэта суполка людзей, якія маюць агульныя інтарэсы, і зьбіраюцца, каб разам бавіць час за сваім любым заняткам. Бадай самая распаўсюджаная форма Verein'у - спартовы Verein. Члэны Verein'а плоцяць узносы й бясплатна працуюць на Verein - па-іхнему, валантыруюць, гэта акрамя непасрэдняга занятка сваімі інтарэсамі. Спытайце, як там людзі могуць працаваць? У выпадку са спартыўнымі Verein'амі, ёсьць трэнеры, якія ствараюць групы і рэгулярна сустракаюцца ў аглульна вольны час для трэніровак - кожны з іх, што трэнер, што ўдзельнікі групы плоцяць аднолькавую суму ўсносу. Таксама членамы Verein'а выконваецца агранізацыйная праца. Напрыклад, сбор каманд з членаў Verein'а й іх рэгістрацыя ў спаборніцтвах. Ад спартовага Verein'а чакаецца арганізацыйная дапамога валантарыйная, калі спаборніцтвы праходзяць у йх горадзе. Вось такая марафоная забежка арганізавана пераважна валантэрскай працай.

На што йдуць грошы ўзносаў?