31 мая 2012 г.

Неназваны сымптом эўрацэнтызма

Крыніца:
Beck, U., Bonss, W., & Lau, C. (2003). The Theory of Reflexive Modernization: Problematic, Hypotheses and Research Programme. Theory, Culture & Society, 20(2), 1-33.

Цытата з крыніцы:  
Since this theory posits first modern society as a prerequisite for second modern society, there groups of countries it doesn't apply to, for example, parts of Africa or Asia. According to the criteria laid out above, these areas never experienced a first modern society, despite the fact that they are now enduring several of the same destabilizing forces as regions that did. In other words, the distinction laid out above only applies to one historical constellation. It is completely Eurocentric (p. 7).

У маім паразуменні эўрацэнтрызм праяўлецца ня толькі ў тым, што ён адбываецца ў Эўропе, як тлумачыцца ў цытаце. Але самі аўтары не заўважаюць другі сімптом эўрацэнтрызма, менавіта той факт, што яны самі акторы эўрацэнтрызма. Сама спроба прымяняць на йньшыя крайны тэрміны, якія эўрапейскія сацыёлагі выдумвалі, абдумвалі, абмяркоўвалі, крытыкавалі - ўсё гэта рабілі, на выснове аналіза ўмоў і рэалій Эўропы, з'яўляецца праяўленнем эўрацэнтрызма.

Таму мая выснова такая. Як напісана вышей "these areas [parts of Africa or Asia] never experienced a first modern society", я лічу, што яны не "ніколі не перажывалі эпоху першага мадэрнага грамадства", а яны ніколі ня мелі магчымаць выдумяць, абдумваць, абмяркоўваць свае ўласныя, незалежныя тэрміны, якія б апісвалі реаліі гэтых рэгіёнаў, і якія б былі утвораныя з улікам тых рэалій і асаблівасцей, у якіх разьвівалася йхнія грамадства, грамадства Афрыцы й Азіі. Пад магчымасьцямі маецца на ўвазе, як адсутнасьць жадання разважаць філасоўскі, бо людзі ўсё жыцце змагаюцца, каб сябе накарміць; як адсутнасць свабоды (як палітычнай, так і сацыяльнай) самавыказвання; і, як вынік, адсутнасць навыкаў (сама)разважання. Іньшымі словамі, гэтыя рэгіёны ня маюць такой даўняшняй традыцыі навука-тварэння, якая б налічвала стагодзьдзі.

Тое самае, прынамсі часткова, датычыцца навукі ў Беларусі. Таму вынікае пытанне: ці йснуюць сацыяльныя тэорыі, якія распрацаваны беларусамі і якія адтшурховаюцца ад рэчайіснасьці Беларусі?

27 мая 2012 г.

Беларуская мова ў Германіі

Беларускую мову вывучаюць у Нямеччыне на ўніверсітэцкім узноўні у Ольдэнбургу й Ляйпцыгу.

У Ольдэнбургу ёсьць цэлы праект па дасьледванню трасянкі (і суржыка). Напрамую пагутарыць па-беларуску можна з адным з выкладчыкаў універсітэту ў яго блоге. Мяркуючы па яго запісах, ён часта бывае ў Беларусі. Таксама бачна, што Ольдэнбург мае навуковыя сувязі з БДУ.

У Ляйпцыгу Institut für Slavistik прапануе B.A. і М.A. праграммы на беларускай і пра беларускую. Прамая спасылка: http://www.uni-leipzig.de/~slav/studium/sprachen.html У адрозьненні ад Ольдэнбурга, Ляйпцыг ня мае сувязяў з Беларускімі ўніверсітэтамі.

Што гэта значыць для беларускага студэнта, які вывучае беларускую мову й літаратуру? Тое, што можна паступаць на гэтыя праграмы па вывучэнню беларускай у Нямеччыне без валодання (здавання афіцыйных тэстаў) нямецкай, бо ўмова прыняцця на вучобу гучыць так: "валодаць мовай, на якой праводзіцца навучэнне".


Раскажыце мне пра чысціню

Калі вы яшчэ не паверылі, што ў немцаў асаблівае станаўленне да чысьціні пасля гэтага запісу, тады вам яшчэ адзін доказ: налепка, знойдзеная ва ўніверсітэцкай прыбіральні