22 февраля 2013 г.

Ад урачэй. Сьмерць паграджае Вашаму здароўю

У сваіх пошуках праўды я наведваю урачэй даволі часта, але неяк так атрымліваецца, што сымптомаў не дастаткова і лекаванне амаль на патрабуецца, ключавое слова "амаль". Нажаль прынята так, што урач будзе лячыць, калі сьмерць будзе паграджаць здароўю, ці як мінімум паміраць ад болю. На папярэджванне хваробы яны не вывучаны.

Такія цудоўныя выслоўі чула я ад урачэй у сваіх пошуках праўды.

"Калі не вырвеш зубы мудрасьці, то яны вырастуць і ты будзеш вельмі мудная, такая мудрая, што ня знодзеш сабе мужа"

"Табе трэба выйсьці замуж, тады ўсе праблемы (са здароўем - рэд.) зьнікнуць"
-Ага, тады з'явяцца іншыя праблемы.

"Каб не было кандзіды ў похвавых выдзяленнях, трэба піць шмат вады" 
- Колькасьць выпітай вады менш за ўсё ўплывае менавіта на гэтыя выдзяленні.

"Каб папярэдзіць застуду, якая пачынаецца з носаглоткі, трэба пахадзіць у басэйн, паныраць і панахлябацца вады" 
- Што спыніла урача адразу прамыць мне нос растворам з хлоркай?

"Каб папярэдзіць ангіну, трэба піць кефір і наогул малочна-кіслыя прадукты" 
- З гэтым нельга не пагадзіцца. Аснова кефіру - малочная кіслата. Яна мае антысептычныя якасьці, за кошт таго, што павышае кіслотнасьць серады ў горле, што робіць яе меней прыдатнай да жыццядзейнасці мікробаў. Але гэта падыйдзе да выпадкаў, калі сымптомаў наогул няма.

"Паводле дасьледванняў, пасьля перыяду палавога пасьпявання у жанчын вугры сустракаюцца часцей, чым у мужчын" 
- Хмммм... цікавая сувязь прычына-вынік. Ці значыць гэта, што ў мяне прышчы, бо я - жанчына? Тады ў мяне такая статыстыка. Паводле дасьледванняў, жанчыны праводзяць у бальніцах болей дзён за сваё жыццё, чым мужчыны. Паводле дасьледванняў, жанчыны больш дасканалей за мужчын могуць апісаць свае сымптомы. Паводле дасьледванняў, жанчыны жывуць дольш за мужчын. Здаецца правільная прычынна-выніковая сувязь: жанчыны болей за мужчын удзяляюць увагі свайму здароўю.

11 февраля 2013 г.

Materialism and Idealism applied

У наступных працах узгадваецца тэорыя ідэалізму-матэрыялізму ў кантэксьце іншых тэорый ці практык.

Rosengren, K.E.  (1981). Mass media and social change. Some current approaches.  In E. Katz and T. Szecsko (Eds.), Mass Media and Social Change (pp. 247-263). London: Sage Publications  

Gottdiener, M. (1995) Postmodern Semiotics. Chapter 1 "Semiotics, Socio-Semiotics and Postmodernism: From Idealist to Materialist Theories of the Sign"

Couldry, N. (forthcoming) Actor Network Theory and media: Do they connect and on what terms? In. Ed A. Hepp et al. Cultures of Connectivity  
Paragraph on p. 2: "ANT starts from the study..." "This fundamental scepticism..."
Text on p. 11: "The divergence of ANT and media sociology in..."
 
van Loon, J. 2008. Media Technology Critical Perspectives. New York : McGraw Hill. Open University Press. 174 p.
Paragraph on p.118: "This is what Adrian Mackenzie..."
Paragraph on p.133: "The different, but compatible approaches of..."
 
Illeris, K. 2008. How we learn. Learning and non-learning in school and beyond. New York: Routledge. p. 289
Text on p. 9: "The French philosopher, Rene Descartes..." 

Ідэалізм-матэрыялізм - гэта простая дахатамічная тэорыя, якая засеваецца ў галовы студэнтаў усіх гуманітарных напрамкаў у беларускіх ВНУ на клясах Уводзіны ў філязофію. Як развівалася тэорыя далей, як яна крытыкавалася, як яна эмпірычна ужываецца, якія альтэрнатыўныя тэорыі йснуюць, - усе гэта затаецца без адказаў, звонку для пытлівага розуму давецца самому.

Прастата яе вабіць. Настолькі вабіць, што зараз, калі я чытаю літаратуру па зусім іншых дасьледваннях і вока наторкваецца на словы materialism, material, idealism, idealistic, пытлівасьць так і б'е дакапацца да праўды... дзе ж знаходзіцца Беларусь на гэтай шкале ад Materialism да Idealism?

Ідэалізм-матэрыялізм - гэта тэорыя, якія імкнецца адказаць на пытанне, што, ці хто, вызначае рэальнасць такой, якая яна павінна быць, у самым філязоўскім заруменні гэтага пытання. Звычайнае слова "зялёнае". Чаму "зялёнае" называецца "зялёным? Чаму менавіта гэтыя якасьці і рысы разумеюцца пад "зялёным"?

Як узгадваецца ідэалізм-матэрыялізм ў вышэйпрыведзем спіску?

За дзьве моцы, якія уплываюць на зьмены ў грамадстве, прыняты соцыум (ака само грамадства) і медыя. Уплыў соцыўма разглядаецца як ідэалізм, уплыў медыя - як матэрыалізм.

Дзьве тэорыі ў семіётыцы (навука па ўтварэнню знакаў) ствараюць ідэалістычна - матэрыялістычную дахатамію, а менавіта тэорыя Сасюра засновываецца на ідэалізме, тэорыя Пірса - на матэрыалізме.

На практыцы адукацыйная сістэма заходняй эўропы пабудавана на ідэалізме.

Акрамя гэтага сьпісу, дзе экспліцытна ўзгадваецца дахатамія ідэалізм-матэрыялізм, можна прывесьці іншую літаратуру з аналагічнымі прыкладамі. Дзьве теорыі разьвіцця чалавека Cognition і Social Cognition таксам можна разьбіць на дахатамію ідэалізм і матэрыялізм, адпаведна. Іншая дахатамія прадстаўлена ў кнізе Мануэля Кастэльса, дзе ён бліжэй падбіраецца да Беларусі, праз Расею.

будзе працяг...