29 января 2015 г.

Прыгоды вагіны

Ва ўсіх, ці амаль ва ўсіх, быў час, калі яны чэрпалі інфармацыю пра сэкс з усялякіх крыніцаў. У тым ліку пэўны час быў аддадзены гартанню клянцавых часопісаў з назвамі артыкулаў пра сэкс на першай старонцы, толькі дзеля якіх і набываліся гэтыя часопісы.
"N прычым, чаму сэкс карысен"
"Топ N поз для жаночага аргазму"
"N міфаў пра жаночы аргазм"
"Як гэта першый раз"
і г.д.

Усім аўторам і рэдактарам па робату-фалаімітатару ва ўсе дзюркі! Хоць бы хто з іх напісаў пра іншы для жанчын бок сэкса! А дакладней пра жаночае здароўе і на колькі жаночая сэксуальнасьць залежыць ад здароўя плоцевых органаў. Ніхто з іх не напісаў нічога на тэму:

"N атыповых відаў, якія прымаюць вагінальные выдзяленні пасьля першага раза"
"Топ N мікробаў са скуры, якія паграджаюць вагіне бактэрыяльным вагінозам"
"Топ N антыбіётыкаў, да якіх твой бактэрыяльны вагіноз развіў рэзістэнцыю"
"Колькі месяцаў сэксу з вагінозам засталося да страты лібіда"
"Не заўсёды прэзэрватыў палачка-выручала"
"Бактэрыяльны вагіноз яшчэ не вэнэрычная хвароба, а толькі кветачкі"
"N крокаў да запалення нырак у жанчын з бактэрыяльным вагінозам"

Азнаёміцца бліжэй з нягодамі вагіны можна трошачкі па тэмам: Тэма 1  Тэма 2  Тэма 3

Статыстыка паведамляе, што праз гэтыя прыгоды праходзіць кожная другая вагіна. Мабыць астатняя палова жанчын з гэтай статыстыкі сэксам не займаецца.