24 февраля 2015 г.

Сэксуальнасьць у Нямеччыне

Сэксуальнасьць у Нямеччыне - гэта табу. Такі добра закарэлае табу, якое трохі аблупілася і аблезла, але ўсё яшчэ табу. Да такой высновы я прыйшла пасьля трох гадоў жыцця ў Нямеччыне. Для справядлівасьці трэба адзначыць, табу ня без супярэчлівасьцей і парадоксаў.

18 февраля 2015 г.

Праўда пра Нямеччыну: Аптэкі

Як мы прызвычаіліся ў Беларусі? Калі нейкі медыкамент ёсьць у Беларусі, то яго можно набыць у любой аптэцы. Адным словам, набор медыкаментаў у стандартных беларускіх аптэках аднолькавы.

Гэта далёка ня так у Нямеччыне. Самі немцы кажуць, калі табе трэба набыць нешта незвычайнае, то трэба знайсьці добрую аптэку.
Па-першае, што значыць "незвычайнае"? Гэта значыць не супэр-пупэр рэдкія і дарагія лекі для хворых на рак, а проста тавары, які не карыстаюцца попытам, то бок аптэкі ў Нямеччыне працуюць на ўмовах рынку - што прыносіць болей грошай, то і прадаецца.
Па-другое, адзін толькі выраз "добрая аптэка" прывёў мяне ў ступар: калі ёсьць добрыя аптэкі, значыць ёсьць і дрэнныя. Такое падзяленне аптэк на "дрэнныя" і "добрыя" зусім не датычыцца Беларусі.

Што ж прадаюць "дрэнныя" нямецкія аптэкі? Такія аптэкі (а іх большасьць, бо дурных няма) забітыя хадавымі, раскручанымі, лёгка даступнымі (водпуск без рацэпта) таварамі, а таксама таварамі на якіх можна шмат зарабіць. Усе відныя паліцы забітыя стракатымі ўпакоўкамі з тэлевізійнай рэклямы. Большасьць з іх сродкі ад прастуды, для мышц, для загойвання ран, ад розных відаў болі, ад нерваў, дрыма (яно ж снатворнае)... Сярод іх і дарагая касьметыка. Дарагая не з прычыны, што яна дзейная, а з прычыны, што атрымала дазвол прадавацца ў аптэцы. Гэты дазвол каштуе грошай, а грошы трэба вяртаць. Карацей, паліцы забітыя лекамі, якія не прызначаны для лекавання, а хутчэй для заглушэння сымптомаў.

У такіх аптэках не прадаюцца тавары нізкія па цане, напрыклад, лекавыя травы. Яны самі па сабе каштуюць мала, г.з. шмат на іх не заробіш. Акрамя таго, травы займаюць шмат мейсца на складзе, якое можна было запоўніць больш прыбытковымі лекамі. Толькі праз 3 гады я выпадкова знайшла у горадзе добрую аптэку, дзе можна набыць календулу. Таксама рэдкасьць лекі, якія павінны захоўвацца пры асаблівых ўмовах, напрыклад у халадзільніку.

1 февраля 2015 г.

Пакуль жывецца вільготна

 Жаночая вільгота мае свой канец.

Усё пачалося падчас сталення.
Час, калі маленькім вагінам пачынае гудзець і сьвярбець, і яны не разумеюць, што з імі адбываецца, і што з гэтым рабіць. Гэта час хваляванняў і безвыніковых абыйманняў адзяяла.

У хуткім часе пальцы самі цягнуцца і знаходзяць кнопачку вагіны. Гэтая кнопачка адгукваецца. Стане зразумела, адкуль ідуць усе хваляванні. Самы першы раз старана панаціскаць на кнопачку, і вільгота пойдзе адразу з-пад гэтай кнопачкі і трохі ніжэй. Гэта будзе першы і апошні раз, калі вільгота пойдзе так блізка да кнопачкі. Першы і апошні.

Час маленькіх і вялікіх эксперыментаў
Вільготы будзе заўседы дастаткова, але толькі ніжэй. Пэрманэнтная закаханасьць будзе дадаваць вільготы. Пройдзе шмат разоў, як гэтая вільгота скарыстаецца сабе на асалоду.
Пройдзе шмат разоў, як гэтая вільгота скарыстаецца ня толькі сабе на асалоду. Шмат новага вопыту - вільготы заўсёды досыць.

Час стрыманнасьці
У адзін дзень вільгота прыйдзе з запазданнем. З кожным разам вільгота з'явіцца ўсё пазней і пазней падчас кантакту. Паціскання адной кнопачкі даўно стала недастаткова, каб пайшла вільгота. Толькі з глыбіні можна выклікаць вільготу, усё роўна што пошук вады у пустыне. Уласныя эксперыменты здаюць пазіцыі, займаюць шмат часу. Нават стан закаханасьці больш не выклікае вільготу.

Пасьля шматлікага паўторнага вопыту, пасьля мікрабіялагічнага стрэсу з'яўляецца вельмі мала вільготы. Судзіна з вільготай пусьцее, у ім застаецца ўсё меней і меней вільготы, і калі-небудзь яна зусім апусьцее. Жаночая вільгота мае тэрмін сканчэння.