12 апреля 2012 г.

Для каго есьці - гэта абавязак

...не кажучы ўжо пра прыгатаванне ежы. Так, часам для мяне есці - гэта цэла абавязак, бо забірае вольны час: пакупкі, пошук рацэптаў, прыгаванне, 3-разовае харчаванне, мыцце посуду... Ну чым не павіннасьць духа перад целам?! асабліва для крэатыўных прафесій. Акрамя гэтага, дадайце мой пераборлівы страўнік, які ня будзе есці адное й тое 2 дні запар, якому могуць надакучыць нават самыя любімыя стравы, які ня можа абыйсьціся безь мяса, які ня будзе есці няякасную ежу, і які падазрона ставіцца да паўфабрыкатаў.

Сёння я адна, і сёння я гатую сама...

Палазіўшы ў гугле са словамі: "простые рецепты", "простые рецепты с макаронами" "фото-рецепты", я знайшла "простыя" рацэпты з 5ці інгрэтыентаў FFFFFUUUU. Нуштожты зробіш! Мой невялічкі офф-лайн спісак простых блюд налічвае ня болей 3-4ох інгрэдыентаў.
Я ведаю, што ніколі ў жыцці не знайду рацэпт, які падыйдзе да тых інгрэдыентаў, які ў мяне валяюцца ў лядоўні, таму я паступіла, як я звычайна паступаю: гатую з таго, што ёсць, і выдумляю "рацэпт" ў працэсе гатоўкі.

Паставіла гатавацца ваду для тых злашчасных макарон.
Паставіла разагравацца патэльню з аліўкавым алеем. Так, я ведаю, гэты алей EXTRA VIRGIN не падыходзіць для смажання, бо пачынае выпараецца ўжо пры нізкіх тэмпературах. Пад нізкімі тэмпературамі маецца на ўвазе 100 градусаў і болей. Таму я пякла на невысокіх тэмпературах: 80-100 градусаў (у мяне плітка з індукцыяй, на ёй бачна тэмпература).
Адразу ў парэльню пачала тоненька наразаць ножыкам для чысткі бульбы\морквы невялічкі цукіні. Вось так:
Звычайна такім чынам робяць чыпсы з цукіні (смыжаць на патэльні без алею) для дэкору, натуральна, яны тады каштуюць смашна.
Пасьля нарэзкі адразу кінула шмат руколы, натуральна дадала солі. Руколы засталося многа, уся не пайшла ва ўчарашні салат. Да й у салаце неяк псавала ўвесь смак, ці то яна "надыхалася" выхлапных газаў пры перавозцы, ці то захоўвался ў памяшканні з дрэннай вентыляцыяй, ці то я паранойік.
Тут ужо застаецца ня жарыць, ня парыть, не тушыць, а, як я кажу, выпарваць воду з цукіні й руколы. Чысты смак цукіні вельмі смышны, але яго не чутно з-за вялікай колькасці вады, якую яны ўтрымліваюць. Тонкія шматкі цукіні дазваляюць максімальна выпарыць з іх ваду й вывесці смак на першае месца.
Таксама ў мяне быў марынаваны імбір, укінула яго, калі большая частка вады выпарылася. Вы не паверыце як лёкга марынаваць імбір, і захоўваецца доўга (здаец. паўгады). Рацэпт брала адсюль. Магчыма самае цяжкае ў марынаванні імбіра - тоненька яго нарэзаць.
Таксама па ходу ўспомніла, што цукіні (яны ж кабачкі) смашна йдуць з часнаком. Раздушыла 2 галоўкі часнака.
У працэссе макароны ўжо апынуліся ў каструлі й згатаваліся.

У выніку атрымался вельмі смашна й сытна.

Вось так выглядаў вынік. Рэшткі

 Ну й крохі-макарохі. Рэшткі

Комментариев нет:

Отправить комментарий