27 мая 2012 г.

Раскажыце мне пра чысціню

Калі вы яшчэ не паверылі, што ў немцаў асаблівае станаўленне да чысьціні пасля гэтага запісу, тады вам яшчэ адзін доказ: налепка, знойдзеная ва ўніверсітэцкай прыбіральні


Налепка паведамляе, што правільнае мыццё рук прадухіляе распаўсюджанне патагенных мікраарганізмаў, і паказвае\расказвае, як правільна трэба мыць рукі. Спачатку намачыць рукі, 20-30 сякунд мылыць рукі, абавязкова пацерці паміж пальцаў, потым добра змыць вадой, выцеркі рукі. Усё правільна й слушна, але адное "але".
А ці не занадта позна толькі ва ўніверсітэце паведамляць дзеткам, як трэба мыць рукі?!

Больш таго, у нізе налепкі ўзгадваецца INSTITUT.
Гэта значыць, што, да такіх высноў, што правільнае мыццё рук прадухіляе распаўсюджане мікробаў, прыйші ў выніку навуковых дасьледванняў (!). Я йзноў забітая на павал.... Тое, чаму нас вучаць у дзіцячым садку, і тое, чаму некаторыя бацькі вучаць дзяцей у Беларусі, у Нямеччыне на гэта выдзяляюцца грошы, праводзяцца дасьледванні, робяцца вынікі, друкуцца налепкі, налепкі распаўсюджваюцца ва ўніверсітэце, дарэчы, налепкі зафіксаваны толькі ў адным універсітэце (а была я прынамсі ў 3ох).

Па маіх назіраннях, рукі немцы мыюць цалкам каля 5 сякунд. На дзіва, немцы ўсьведамляюць сваё станаўленне да вады, што адлюстроўваецца ў слове Katzenwäsche: Katze - кот, Wäsche - мыццё. Katzenwäsche апісвае лянотнае, хуткае мыццё з мінімальнай колькасьцю вады, як самаўмыванне коткі, якая ня любіць ваду.


Насамрэч паняцце чысьціні абумоўлена культурай. Сінгапур лічыцца краінай з высокімі стандартамі чысьціні, ціпа вуліцы мыюць шампунем, безупынку ходзяць прыбіральшчыкі й зьбіраюць мусар... Пасьля Сінгапура магчыма йдзе Японія. Кажуць, што калі ты ў Японіі смарканешся на адной станцыі мэтро, то на наступнай табе разаб'юць тварык. Увогуле ў Японіі не смаркаюцца, гэта я ўжо чула напрамую ад японцаў. Ня ведаю, як яны пазбаўляюцца ад саплей падчас прастуды.



Тым часам любіцелі багета ў Францыі, як кажуць, могуць паставіць багет на зямлю й прыхіліць да сьцяны, каб высвабадзіць рукі й адамкнуць дзьверы. Усё ў межах нармулёвага, так.
 


Комментариев нет:

Отправить комментарий