14 июня 2012 г.

Калі тое што ўнутры, звонку

Гаворка ідзе пра кагнетыўнае развіцце дзіцяці з першых дзен жыцця да 2 гадоў. Прыдумана Піажэ, перапісана Ярвіс.

Чытаю
Infant learns to differentiate between self and objects in the external world (Jarvis, 2001: 35).


У галаве думкі стрымгалоў
ЛітарэнэргетычнаганапоюспробаспацьгалюцынацыібыццамліхарадзіцьякудзяцінствеТоештомягкаецьветдаетоештоўнутрызвонку

Пытанне
Калі дзіця не адрознівае "сябе" ад знадворныга сьвету
Адказ
Тады, калі "I", "me", "self" адное са знадворным сьветам - калі дзіцё яшчэ ў чэраве маці, калі ён часта маці, і калі "I" ячшэ не развілася, але ў працэсе адасаблення, у працэсе правядзення мяжы паміж "I" і чэравам маці

Пытанне
А вы можаце ўявіць: вы ня здольны правесці мяжу паміж "me" і знадворным сьветам
Адказ
Тое што звонку, гэта тое што ўнутры; тое што цьвердае, мягкае...

Пра стрымгалоў думкі ў галаве
У дзяцінстве падчас высокай тэмпературы ў мяне былі галюцынацыі адчування
Я адчувала сябе нечым цьвёрдым як камень у атачэнні нечага мягкага, але настолькі мягкага, што не паварушыцца, і настолькі мяккага, што я - мяккае, бо тое - цьвёрдае

Нядаўна, літаральна, год ці два, так атрымалася, што перад сном я выпіла амаль літру энергетычнага напою, і ўсю ноч ня спала, а лавіла галюцынацыі, як у дзяцінстве. Толькі на гэты раз я зразумела йх лепей і дакладней, а менавіта
Тое было ня проста мягкае-цьвёрдае, а блыталася маё адчуванне знешнега й унутранага, адчуванне, якое мы атрымліваем скурай. Скура сігналізавала мне: тое, што звонку, гэта ўнутры; а тое, што ўнутры - гэта звонку. Я ня ведаю, як я гэта зразумела, магчыла таму, што мая далонь ляжала на жываце, і атрымліваўся канфлікт адчуванняў. Атрымлівалася, я краналася ўнутраным унутранага

Скурай з дзяцінства мы вучымся адчуваць, што звонку, а што знутры. Скурай, якой мы першай адчуваем знадворны сьвет, кажа нам: гэта - (шматаблічнае) зьнешняе; гэта - ня частка мяне; а гэта - частка мяне, я адчуваю гэта, бо сутыкаюцца два ўчасткі маёй скуры. Адчуванне, якое мы з дзяцінства "вучым" адрозніваць і адчуваць скурай, калі ўсё цягнем у рот, каб пазнаць.

Такім чынам, я думаю, што мае галюцынацыі - гэта рэшткі ўспамінаў пра адчуванні знаходжання ва ўтробе.

Таксама цікава-жахлівая гісторыя адбылася аднойчы з маймі двума ўчасткамі скуры, якія краналіся адзін аднаго. Калі толькі прачынаесся, анямелая рука кранаецца нагі, а тактыльныя адчуванні паступаюць толькі з боку нагі, а рука нічога не адчувае, бо анямела, і поўсонны мозг жахліва панікуе, што гэта кранаецца маёй нагі, пранізліва раве ад жаху й спрабуе адкінуць другой рукой тое, што кранаецца нагі...

Комментариев нет:

Отправить комментарий