22 февраля 2013 г.

Ад урачэй. Сьмерць паграджае Вашаму здароўю

У сваіх пошуках праўды я наведваю урачэй даволі часта, але неяк так атрымліваецца, што сымптомаў не дастаткова і лекаванне амаль на патрабуецца, ключавое слова "амаль". Нажаль прынята так, што урач будзе лячыць, калі сьмерць будзе паграджаць здароўю, ці як мінімум паміраць ад болю. На папярэджванне хваробы яны не вывучаны.

Такія цудоўныя выслоўі чула я ад урачэй у сваіх пошуках праўды.

"Калі не вырвеш зубы мудрасьці, то яны вырастуць і ты будзеш вельмі мудная, такая мудрая, што ня знодзеш сабе мужа"

"Табе трэба выйсьці замуж, тады ўсе праблемы (са здароўем - рэд.) зьнікнуць"
-Ага, тады з'явяцца іншыя праблемы.

"Каб не было кандзіды ў похвавых выдзяленнях, трэба піць шмат вады" 
- Колькасьць выпітай вады менш за ўсё ўплывае менавіта на гэтыя выдзяленні.

"Каб папярэдзіць застуду, якая пачынаецца з носаглоткі, трэба пахадзіць у басэйн, паныраць і панахлябацца вады" 
- Што спыніла урача адразу прамыць мне нос растворам з хлоркай?

"Каб папярэдзіць ангіну, трэба піць кефір і наогул малочна-кіслыя прадукты" 
- З гэтым нельга не пагадзіцца. Аснова кефіру - малочная кіслата. Яна мае антысептычныя якасьці, за кошт таго, што павышае кіслотнасьць серады ў горле, што робіць яе меней прыдатнай да жыццядзейнасці мікробаў. Але гэта падыйдзе да выпадкаў, калі сымптомаў наогул няма.

"Паводле дасьледванняў, пасьля перыяду палавога пасьпявання у жанчын вугры сустракаюцца часцей, чым у мужчын" 
- Хмммм... цікавая сувязь прычына-вынік. Ці значыць гэта, што ў мяне прышчы, бо я - жанчына? Тады ў мяне такая статыстыка. Паводле дасьледванняў, жанчыны праводзяць у бальніцах болей дзён за сваё жыццё, чым мужчыны. Паводле дасьледванняў, жанчыны больш дасканалей за мужчын могуць апісаць свае сымптомы. Паводле дасьледванняў, жанчыны жывуць дольш за мужчын. Здаецца правільная прычынна-выніковая сувязь: жанчыны болей за мужчын удзяляюць увагі свайму здароўю.

Комментариев нет:

Отправить комментарий