29 сентября 2012 г.

Бязглуздыя разважанні. Эсэ

Чым больш я жыву ў Нямеччыне, тым больш я бачу з каго Ленін і кампанія зьдзіралі вобраз жыцця і ўвасаблялі ў жыцце СССР. Вядома, што Ленін начытаўся Маркса, па-свойму яго зразумеў, шмат часу праводзіў у замежжы, напэўна быў у Нямеччыне, і не раз. Я яго біяграфію не вывучала, але на тое яно й эсэ.

Немцы вельмі прагна ствараюць кам'юніці (у нас а ні такога фенамэна не йснуе, ані слоўца да яго). Па-нямецку кам'юніці называюцца Verein (не\зарэгістраваны) - гэта суполка людзей, якія маюць агульныя інтарэсы, і зьбіраюцца, каб разам бавіць час за сваім любым заняткам. Бадай самая распаўсюджаная форма Verein'у - спартовы Verein. Члэны Verein'а плоцяць узносы й бясплатна працуюць на Verein - па-іхнему, валантыруюць, гэта акрамя непасрэдняга занятка сваімі інтарэсамі. Спытайце, як там людзі могуць працаваць? У выпадку са спартыўнымі Verein'амі, ёсьць трэнеры, якія ствараюць групы і рэгулярна сустракаюцца ў аглульна вольны час для трэніровак - кожны з іх, што трэнер, што ўдзельнікі групы плоцяць аднолькавую суму ўсносу. Таксама членамы Verein'а выконваецца агранізацыйная праца. Напрыклад, сбор каманд з членаў Verein'а й іх рэгістрацыя ў спаборніцтвах. Ад спартовага Verein'а чакаецца арганізацыйная дапамога валантарыйная, калі спаборніцтвы праходзяць у йх горадзе. Вось такая марафоная забежка арганізавана пераважна валантэрскай працай.

На што йдуць грошы ўзносаў?

На арэнду офісных памяшканняў для Verein'а, спартовых памяшканняў для трэніроўкі груп, на закупку адменага для гэтага Verein'у спартовай формы, у якой члены ўдзельнічаюць у спаборніцтвах, каб быць адметнымі, і г.д.

Бонусы знаходжання ў Verein'е.
Спартсмены, якія з'яўляюцца членамі Verein'а, могуць атрымаць зьніжкі на закупку спартыўнага інстумэнту, напрыклад ровара, бо вытворцы ведаюць, што гэты пакупнік будзе ўдзельнічаць у спаборніцтвах з гэтым роварам і рабіць паблісіці, ці па-простаму, рэклямаваць гэтага вытворцу ровараў; зьніжкі на рэгістрацыйны збор для ўдзелу ў спаборніцтвах. Валантырная праца ў Verein'ах улічваецца, калі падаеш на стыпендыю.
Спартыўны Verein - не адзіная форма, на самрэч іх мноства, дзе людзі БЯСПЛАТНА (як мне хочацца крычаць гэтае слова) атдаюць свой вольны час на агульную сацыяльную справу.

Вось напрыклад, Verein "Місія Вакзал". Людзі ў уднолькавай адметнай форме на фатазтымку - прадстаўнікі Verein'у "Місія Вакзал". Яны дапамаюць падарожнікам у перасоўванні па вакзалу ва ўсіх сэнсах слова.
Verein'ы па ахове прыроды, па гадоўлі завадовых жывёлін, па здароваму вобразу жыцця, па дабрачыннасьці....

Вяртаючыся да Леніна, пасля таго, што я апісала, вам нічога не нагадваюць прынцыпы Verein'а? Мне яны нагадваюць калектывізацыю, толькі бяз бонусаў і валантарызма. Мо й імя камуністы атрымалі ад слова кам'юніці ці камуна, халера йх ведае. Але каго з Леніна й кампаніі цікавіла, што імкненне ствараць кам'юніці ў Нямеччыне, - гэта частка йхняй культуры? Ці цікавіла Пятра І, што галіцца ў Галандыі, - гэта часта йх культуры? Ці цікавіла Расею 18-19 стст., што размаўляць па хвранцузку, - гэта частка культуры Францыі, і руская мова такая ж культурна значная як і хвранцузкая?

Нават слова "народны", якое ўключаюць у назвы краін з камуністрычнымі рэжымамі (Кітайская народная рэспубліка, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, у свой час Народная Рэспубліка Конга, Польская Народная Рэспубліка, Народная Рэспубліка Балгарыя), у Нямеччыне паўсюль: Volksbank: volk - народ, volks - народны, тое, што належыць народу; Volkswagen: wagen - машына, ці аўто. Абое Volksbank і Volkswagen ствараліся ня без сацыяльна значных мэтаў, але ствараліся прыватнымі асобамі, па-іньшаму, па нейчай ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ (крычу таксама) інітыяцыве.

Пакажыце мне беларуса, які будзе бясплатна аддаваць свой вольны час на нейкую агульную працу, для ўдзелу ў якой трэба ўнесьці грашовы ўзнос? Пакажыце мне сярэднестатыстычнага беларуса, які мае цікаўнасьці да чаго-небудзь?

Комментариев нет:

Отправить комментарий