22 марта 2013 г.

Парадокс калектывізму й індывідуалізму

Часта кажуць, што Захад - гэта скопішча індывідуалістаў, а Беларусь - калектыўны тып грамадства. Насамрэч, гэта вельмі моцнае спрашчэнне реальнага стану рэчаў, у якім хаваецца парадокс.



На ўзроўні асобнага чалавека (мініўзроўню) няхай заходнікі сабе й індывідуалісты. Гэта значыць быць самім сабою, выбіраць прафесію згодна зацікаўленнасьцям, самастойнае мысленне і думкаўтварэнне, а таксама самывызначэнне і свабоднае самавыяўленне. Пры гэтым грамадства гатова прынімаць вас такімі, якія вы ёсьць. Наогул мне цяжка падабраць словы для апісання таго, чаго ў Беларусі не існуе, не падтрымліваецца, не вітаецца; а вам, магчыма, - зразумець. Просты прыклад. На тваё меркаванне кажуць нешта супрацьлеглае, але пры гэтым дадаюць: "Вы таксама маеце рацыю, такое таксама мае месца быць". На такім тыпе адносін будуюцца і грамадзянскія правы.

Так, яны індывідуалісты, але заходні соцыўм пабудаваны так, што самастойна ўтвораныя меркаванні самавызначаных індывідуумаў на ўзроўні соцыўма (макраўзроўні) улічваюцца, кшталту складаюцца адзін да аднаго. Такім чынам, чые інтарэсы пануюць у грамадстве, вызначаецца праз улічванне меркаванняў кожнага - гучыць занадта ідэальна, так. Утвараецца нейкае сярэднее грамадсткае меркаванне, якое падыходзіць зрэшты да ўсяго соцыума, не без кампрамісаў натуральна. Так, я ведаю, на захадзе існуюць свае мэтады маніпулявання меркаваннямі індывідуумаў, але ў заходніх індывідуўмаў больш прасторы для самавызначэння і самавыяўлення. Найбольш трапнае праяўленне - палітычныя выбары. Галасаванне і выбары - самастойна і ўсьвядомлена абраны захадам інстытут, у ходзе якога па-сапраўднаму вызначаецца калектыўнае рашэнне самастойных індывідуумаў. Так, я сказала калектыўнае.

Беларусь лічыцца калектыўным тыпам грамадства, дзе сваё "Я" аддаецца ў ахвяру інтарэсам агула. Так, менавіта агула, бо грамадства будуецца на грамадзянскіх правах - моцны тэрмін у тэорыі і паўсядзённым жыцці захаду. У нас жа грамадзянскія правы - амаль пусты тэрмін. Але я не аб гэтым. Так у нас ёсьць галасаванне і выбары, але яны ня нашае ўтварэнне, а навязанае захадам, сутнасць якога і правілы правядзення якогда да канца ня ўцямліваем і не выконваем. Пры калектыўным тыпе грамадства, прынамсі якое існуе у Беларусі, дзейнічае адваротная лёгіка. То якім быць індывідуўму, звычайнаму чалавеку, вызначаецца зьверху аднім чалавекам. Гэта значыць адзін чалавек - індывідуўм - вырашае, як павінна вызначацца рэальнасьць для ўсіх. І соцыум у Беларусі пабудаваны так, што самастойнае мысленне і думкаўтварэнне, а таксама самывызначэнне і свабоднае самавыяўленне аднаго чалавека дыктуе, як увесь астатні калектыў (соцыўм) павінен сябе вызначаць, паводзіць і  што думаць. Чым гэта не праява індывідуалізму ў так званным калектыўным грамадстве?!

Такім чынам, хоць і называюць Захад скопішчам індывідуалістаў, іх соцыўм пабудаваны так, што на макраўзроўні дазвале стварыць калектыўнае сярэдняя меркаванне, якое грунтуецца на меркаваннях асобнага і кожнага індывідуўма (мініўзровень). У Беларусі, у сваю чаргу, прызначанай як грамадства калектыўнай арганізацыі, на макраўзроўні ўлічваецца меркаванне аднаго чалавека, якое кіруе меркаваннем (адзіночны лік наўмысна) усяго калектыва і даносіцца праз сацыяльную (і адміністрацыйную) арганізацыю да асобнага і кожнага індывідуўма (мікраўзровень). У выніку, вымалёўваецца парадокс: ў калектыўным грамадстве кіруюць рашэнні індывідуаліста, а індывідуалістычнае грамадства кіруецца калектрыўна прынятымі рашэннямі.

На аснове гэтых разважанняў, я вывожу сваю - з кропкі погляду чалавека, які вырас у Беларусі, - дэфініцыю дэмакратыі. Дэмакратыя - гэта спосаб сацыяльнай арганізацыі грамадства, якое імкнецца ўлучыць як мага болей прадстаўнікоў грамадаства ў вызначэнне рэальнасьці (у філасоўскім значэнні слова).

Комментариев нет:

Отправить комментарий