18 февраля 2015 г.

Праўда пра Нямеччыну: Аптэкі

Як мы прызвычаіліся ў Беларусі? Калі нейкі медыкамент ёсьць у Беларусі, то яго можно набыць у любой аптэцы. Адным словам, набор медыкаментаў у стандартных беларускіх аптэках аднолькавы.

Гэта далёка ня так у Нямеччыне. Самі немцы кажуць, калі табе трэба набыць нешта незвычайнае, то трэба знайсьці добрую аптэку.
Па-першае, што значыць "незвычайнае"? Гэта значыць не супэр-пупэр рэдкія і дарагія лекі для хворых на рак, а проста тавары, які не карыстаюцца попытам, то бок аптэкі ў Нямеччыне працуюць на ўмовах рынку - што прыносіць болей грошай, то і прадаецца.
Па-другое, адзін толькі выраз "добрая аптэка" прывёў мяне ў ступар: калі ёсьць добрыя аптэкі, значыць ёсьць і дрэнныя. Такое падзяленне аптэк на "дрэнныя" і "добрыя" зусім не датычыцца Беларусі.

Што ж прадаюць "дрэнныя" нямецкія аптэкі? Такія аптэкі (а іх большасьць, бо дурных няма) забітыя хадавымі, раскручанымі, лёгка даступнымі (водпуск без рацэпта) таварамі, а таксама таварамі на якіх можна шмат зарабіць. Усе відныя паліцы забітыя стракатымі ўпакоўкамі з тэлевізійнай рэклямы. Большасьць з іх сродкі ад прастуды, для мышц, для загойвання ран, ад розных відаў болі, ад нерваў, дрыма (яно ж снатворнае)... Сярод іх і дарагая касьметыка. Дарагая не з прычыны, што яна дзейная, а з прычыны, што атрымала дазвол прадавацца ў аптэцы. Гэты дазвол каштуе грошай, а грошы трэба вяртаць. Карацей, паліцы забітыя лекамі, якія не прызначаны для лекавання, а хутчэй для заглушэння сымптомаў.

У такіх аптэках не прадаюцца тавары нізкія па цане, напрыклад, лекавыя травы. Яны самі па сабе каштуюць мала, г.з. шмат на іх не заробіш. Акрамя таго, травы займаюць шмат мейсца на складзе, якое можна было запоўніць больш прыбытковымі лекамі. Толькі праз 3 гады я выпадкова знайшла у горадзе добрую аптэку, дзе можна набыць календулу. Таксама рэдкасьць лекі, якія павінны захоўвацца пры асаблівых ўмовах, напрыклад у халадзільніку.

Комментариев нет:

Отправить комментарий