24 февраля 2015 г.

Сэксуальнасьць у Нямеччыне

Сэксуальнасьць у Нямеччыне - гэта табу. Такі добра закарэлае табу, якое трохі аблупілася і аблезла, але ўсё яшчэ табу. Да такой высновы я прыйшла пасьля трох гадоў жыцця ў Нямеччыне. Для справядлівасьці трэба адзначыць, табу ня без супярэчлівасьцей і парадоксаў.

Пасьля наведвання Японіі, дзе я пабачыла тыя, што і ў Беларусі імкненні жанчын выглядаць прывабна для хлапцоў, тое, што і ў Беларусі вялікае значэнне сэксуальнасьці, я канчаткова запэўнілася, што немцы вельмі стрыманыя ў плане сэксуальнасьці, настолькі стрыманыя, што ўсё схаваць, запакаваць і нікому не паказваць.

Пункт 1.
У англамоўнай вікіпедыі напісаны велізарны артыкул пра сэксуальнасьць у Японіі. Пра Нямеччыну нічога падобнага. Адзіны артыкул, які я знайшла ў вікіпедыі ў пошуку па запыту "сэксуальнасьць у Нямеччыне", і той быў пра стрыманне сэксуальнасьці працоўнага клясу Нямеччыны. То бок яны хутчэй за буржуа разманажаліся, а буржуазнаму соцыуму не пасуе складацца з працоўнага быдла. Карацей, нейкая застарэлая тэорыя сацыяльнага інжынірынгу на нямецкі лад - дэфэкт-крайнасьць нямецкай культуры (усе культуры маюць свае дэфекты-крайнасьці).

Пункт 2.
Нават і сёння, калі табе за 25, спадніцца павіна прыкрываць каленкі. Усё што вышей - ужо занадта сэксуальна, таму не прынята. На вуліцы будуць актыўна разглядаць ці нават пачнуць з табой размаўляць. Добра, што камэнтары бяскрыўдныя.

Калі я паказвала бацькам мужа фатаздымкі з нашага вяселля ў Мінску, яны тыкнулі пальцам у маю дваюрадную сястру (пад 25 год ей) ў спадніцы трохі вышей калена.

Яны: - а ці не занадта кароткая спадніца?!
Я: - для Мінска гэта длінная спадніца.

Пункт 3.
Я даволі часта хаджу плаваць. Сюрпрыз для мяне быў разьдзявальні ў басейнах Нямеччыны. Я ніводнага разу не сустрэла тут разьдзявальні БЕЗ закрытых кабінак на аднаго чалавека. У іх замыкаюцца, каб пераапрануцца, каб толькі ніхто не пабачыў іх палавыя вусны.

Пункт 4.
Дарэчы пра палавыя вусны. Па-нямецку палавыя вусны называюцца - Schamlipen, што значыць срам-вусны. Яны такія сэксуальныя - цьху, срам! схавай!

Пункт 5...
...мяне канчаткова дабіў.
Нядаўна адбылася падзея на мяжы скандалу. Самы сур'ёзны канал Нямеччыны паказаў у навінах голыя каленкі, і не проста каленкі, а прыгожыя стройныя жаночыя каленкі... Які кіпіш у медыя падняўся! Ну куды гэта гаддзіцца - голыя жаночыя каленкі на такім сур'езным тэлеканале! 
Вось уласна ногі.


Каленкі належаць Каці Зудзінг - актыўнай дзеяч адной нямецкай партыі. Надалей партыю абвінавацілі ў скарыстанні жаночай сэксуальнасьці на падняцце надаючай папулярнасьці партыі. Блін, аб чым яны? Дзе тут праз край сэксуальнасьць, га?! Хм... я не бачу на фота яркага макіяжу, выразных вуснаў, глыбокага выразу, круглых форм і абліпаючай сукенкі,.. а вочы, дзе галодныя вочы? Да немца хапіў удар, калі б такое пабачыў.

Пасьля чаго ўсе медыя гудзелі і сьцяблі як маглі яе ногі, і што толькі з-за яе ног, партыя трохі набрала галасоў. І што нічым іншым як голымі нагамі Каця Зудзінг не магла дапамагчы сваёй патыі. Карацей лёгкі намёк на сэксуальнасьць скаціўся да абвінавачваняў у сэксізме. На мой погляд, уся гэтая сітуацыя ня болей чым "сексизм в глазах смотрящего".

У насельніцве такі вялікі недахоп сэксуальнасьці, што пры гэтым мінімуме - голыя каленкі, выстаўленыя публічна на паказ - у грамадстве рэзкая крытыка. Ах, вы ж, мае дарагі чытачы з Беларусі ці яшчэ адкуль, ня ведаеце й уласнымі вачыма ня бачылі. Да аб чым я, ніхто тут гэтага ня бачыць... Жанчына, апранутая хаця б як Каця Зудзінг на фота, - вялікая рэдкасьць на вуліцах Нямеччыны.

З такім зацюкваннем і не дзіва стрыманая сэксуальнасьць у немках, настолькі стрыманая, што яе наогул ня бачна. Нават калі спрабуюць апрануць спадніцу, без вопыту гэта не зусім удала выглядае, часам яшчэ горш, чым да гэтуль. Нямеччына - адное растройства для мужчыны з Беларусі, але гэта яшчэ не ўсё (мужчынам далей лепей не чытаць).

У адместку, мужчыны ў Нямеччыне прыгажэй за нашых мужчын (я папярэджвала). Але не без парадоксу. У ніводнага з іх мне ніколі не захацелася закахацца. Для мяне гэта вялікая загадка, чаму. Яны прыгожыя, уходжаныя, але яны не глядзяць табе ў вочы. Тут не прынята сустракацца з вачыма іншага чалавека, калі ты з ім не размаўляеш. А як жа закахацца без позірку адно аднаму ў вочы?!

Пры ўсёй гэтай стрыманасьці...

Парадоксы нямецкай сексуальнасьці: Бардэлі.
Яны існавалі заўсёды. Нават у самыя жорскія часы каталіцкай строгасьці і стрыманасьці, мужчынам заўсёды было мейсца, куды пайсьці ды спусьціць пары. Як кажа мой муж, на віду усё прылічныя, у ложку з жонкай толькі месіянэрская, а пойдуць у прызначанае мейсца і толькі з прызначанымі для гэтага жанчынамі здзейсьняць усе свае стрыманыя фантазіі.

Другі парадокс: Саўны.
Насамрэч, гэта самы вялікі парадокс нямецкай сэксуальнасьці, які толькі пацьвярджае правіла. У саўне ўсе ходзяць голыя і рушнікамі не прыкываюцца. Але як мае быць выхаванаму стрыманаму немцу на віду: усе ходзяць з покер-тварамі, як быццам усім по-хуй на хуі і піські.

Сучасны парадокс: Сэкс на адную ноч - гэта норма як сярод хлапцоў, так і сярод дзяўчын, натуральна сярод тых, хто гэта практыкуе. На адзін раз, і ніводны бок не патрабуе нешта большае.

Комментариев нет:

Отправить комментарий