23 августа 2011 г.

Моцна паўплывала

Раю пачытаць першую частку кнігі Мануэля Кастэльса The End of the Millennium, The Information Age: Economy, Society and Culture, Vol. III. усім, хто жадае хоць крышачку зразумець розніцу паміж грамадствамі Усхода й Захада, а менавіта паміж Расеяй (чытай былымі станамі СССР) і Заходняй Эўропай, ЗША...  Безумоўна кожная краіна ды кожнае грамадства ў межах ўсхода й захада яшчэ адрозніваюцца адно ад аднаго, але асноўную ідэю я паспрабую перадаць тут.


Назва першай часткі: The Crisis of Industrial Statism and the Collapse of the Soviet Union



Як я зразумела, любыя стасункі ў межах заходняга грамадства паспяхова адбываюцца пад умовамі фармальных правілаў.  Фармальныя правілы маюць вельмі шырокае паразуменне: гэта могуць быць любыя правілы, тыя жа правілы дарожная руху, закон, у тым ліку й інтэрнет. Статсункі грамадстваў усхода грунтуюцца на нефармальных сацыяльных адносінах. Нефармальныя сацыяльныя адносіны прыкладна можна патлумачыць гэтак: калі фармальнае правіла кажа адно, а людзі робяць іньшае, бо сацыяльныя сувязі для іх важнейшыя за фармальныя правілы: ты мне сваяк - я табе заробак у пять мільёнаў; ты мне хабар - я табе дабро и г.д. Таму такія вельмі фармальныя стасункі, якія інтэрнет дазваляе праводзіць, у Беларусі не вельмі паспяхова праходзяць: "Были случаи, когда, сдав отчет в электронном виде, предприниматели были вынуждены ехать в налоговую инспекцию, чтобы привезти бумагу для его распечатки."

Магчыма, каб зразумець цалкам гэтую розніцу, прыдзецца пачытаць, што Мануэль Кастэльс разумее пад Network society ў іншых ягоных кнігах. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий