Cukar Сахар
З самага дзяцінства беларусы мусяць чуць, што беларуская і руская мовы вельмі падобныя. Як вынік, мы ў гэта паверым і потым будзем расказваць іншым. А ці насамрэч так? Ці ведаеце вы, што ў беларускай мове ёсьць мноства словаў, якіх няма ў рускай мове, але яны ёсьць у іншых, у прыватнасьці, эўрапейскіх мовах?
Ужо які год я зьбіраю словы з беларускай мовы, якія сугучны з словамі зь іншых моў, а таксама якія супадаюць па сэнсу. Назьбірала самастойна пад час вывучэння ангельскай мовы, і пад час знаходжання ў Эўропе, а таксама трохі пашаманіла з Google Translator.
Я не прэтэндую на дасканалы ліст словаў, але ён увесь час папаўняецца. І натуральна, ня мне меркаваць, хто у каго запазычваў гэтыя словы.
100%-нае супадзенне па значэнню і гучанню з улікам асаблівасцей вымаўлення гукаў у розных мовах.
сэнс = sense (ангельская)
дах = dach (нямецкая) нямецкае "ch" гучыць як "х"
друк = Druck (нямецкая), druk (галандская, польская), drukāt (латышская)
добра = då bra (шведская)
смак = smak (шведская, нарвежская), smaak (галандская)
швагер - Schvager (нямецкая)
Супадзенне караню і асноўнага значэння.
гандаль = handel (нямецкая, шведская, дацкая, галандская, нарвежская, польская)
літаральна = literally (ангельская), literalmente (гішпанская і французская)
адукацыя = educación (гішпанская), education (ангельская)
густ - gusto (нямецкая, італьянская), goût (французская)
мапа - map (ангельская)
лекаваць - läka (шведская)
рабаваць - rob (ангельская)
пампаваць - pump (ангельская)
цукар - zucker (нямецкая), sukker (нарвежская, дацкая), cukier (польская)
фатэль - fåtölj (шведская), fotel (польская)
крэйда - kreide (нямецкая)
вандраваць - vandra (шведская), wandern (нямецкая)
хрэн - cren (аўстрыйская нямецкая)
фарба - Farbe (нямецкая)
шпацыраваць - spazieren (нямецкая)
мусіць - müssen (нямецкая), musi (польская)
шмараваць - schmieren (нямецкая)
ванітаваць - vomit (ангельская)
артыкул - article (ангельская), Artikel (нямецкая)
кагорта - cohort (ангельская)
кошт - cost (ангельская), Kosten (Deutsch)
рэшта - rest (ангельская), Rest (Deutsch)
пляц - Platz (нямецкая)
бульба - bulvė (літоўская)
цыбуля - zwiebel (нямецкая)
ныркі - Nieren (нямецкая)
разынкі - raisins (ангельская), Rosinen (нямецкая), rodzynki (польская), rosiner (нарвежская, дацкая), russin (шведская), rozijnen (галандская), rusinat (фінская)
абмасада - embassy (ангельская), embajada (гішпанская), ambassade (французская, галандская, нарвежская, дацкая), ambasada (польская, літоўская), ambassad (шведская)
маляваць - malen (нямецкая)
грунтуецца - sich gründen (нямецкая)
кішэня - kišenė (літоўская), kieszeń (польская)
кава - kava (літоўская), kawa (польская)
гарбата - arbata (літоўская), herbata (польская)
гаштэт - Gaststätte (нямецкая)
бурштын - Bernstein (нямецкая), bursztyn (польская), bärnsten (шведская)
шум (ад шумоўка) - Schaum (нямецкая), schuim (галандская), skum (дацкая, нарвежская, шведская)
пэндзаль - pędzel (польская), Pinsel (нямецкая)
вагі - Waage (нямецкая), Wagi (польская)
ратаваць - retten (нямецкая)
хата - Hütte (нямецкая)
Падабенства моў - гэта звычайная рэч у сусьвеце, і не з'яўляецца падствай упадабляць (ака замяняць) адную мову (беларускую) іншай (рускай). Мы не на столькі аднолькавыя, як нам намаўляюць з дзяцінства.
Абнова: на http://by-mova.livejournal.com/ падказваюць наступныя кнігі: А. М. Булыка. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мінск, 1972. Ён жа. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XVI‑XVIII стст. Мінск, 1980
Трэ калі небудзь да іх дабрацца.
Абнова2: Узгаданыя кнігі занадта старыя, пры чым у йх разглядаецца перыяд запазычанняў векавой даўніны. Кнігі грунтуюцца на аналізе афіцыйных папер таго часу (здаецца, царкоўных), таму большаць словаў са слоўніка не ўжываюцца ў сучаснай мове. Такім чынам кнігі цікавасці не прадстаўляюць. Запазычанні, уключаныя ў слоўнік, у асноўным узяты з польскай мовы, трохі з грэцкай, нямецкай, вянгерскай. Наколькі я зразумела, для складання слоўніка было важна адзначыць крыніцу, дзе ўжывалася запазычаннае слова, але не ўвабраць як мага болей словаў, сугучных са словамі зь іньшых моў. Таксама склалася ўражанне, што аўтар кіраваўся ў асноўным уласнымі ведамі польскай мовы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий